BE RU EN

У Інданэзіі знік самалёт з 50 пасажырамі на борце

  • 16.08.2015, 12:35

У правінцыі Папуа на ўсходзе Інданэзіі знік самалёт, на борце якога знаходзілася 49 пасажыраў, уключаючы пецярых дзяцей, і пяць членаў экіпажа.

Пра гэта ў нядзелю, 16 жніўня, нацыянальная пошукава-выратавальная служба (BASARNAS) паведаміла ў сваім Twitter.

Пасажырскі двухматорны турбавінтавы ATR 42 належыць кампаніі Trigana Air Service. Самалёт, які выконваў мясцовы рэйс вылецеў з аэрапорта Сентані на востраве Новая Гвінея, піша Lenta.ru.

Кіраўнік BASARNAS Бамбанг Саелістоё пацвердзіў у інтэрв'ю Reuters, што сувязь з самалётам страчаная.

Апошнія навіны