BE RU EN

Магутны выбух у кітайскім Цяньцзіні: больш за 50 пацярпелых

  • 12.08.2015, 21:55

Не менш за паўсотні чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці ў выніку выбуху ў порце кітайскага горада Цянцзінь.

Як паведамляе агенцтва «Сіньхуа», на гэты момант у лякарні дастаўленыя 50 пацярпелых, аднак параненыя прадаўжаюць паступаць. Агенцтва не выключае, што агульная колькасць пацярпелых можа скласці сотні чалавек. Звестак аб загінулых няма, паведамляе BBC.

У паведамленні ўдакладняецца, што прычынай выбуху магла стаць дэтанацыя кантэйнераў з выбуховымі рэчывамі і цыстэрнамі з гаручым ў грузавым тэрмінале гарадскога порта. Пры гэтым афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма.

На выкладзеных у інтэрнэт відэазапісах бачна, што выбух суправаджаўся яркім выбліскам, а агністы слуп ускінуўся на дзесяткі метраў. З'явіліся і фатаграфіі скрываўленых людзей у парванай вопратцы, якія выходзяць з партовага раёна.

Паводле звестак кітайскага тэлеканала CCTV, у выніку выбуху ў найбліжэйшых дамах выбіла вокны і дзверы. Некалькі вышынных будынкаў абясточаныя. Тэлеканал сцвярджае, што на месцы выбуху адбылася ўцечка газу, але пацверджання пакуль не паступала.

Апошнія навіны