BE RU EN

Падлетак на матацыкле зладзіў гонкі з ДАІ па Скідзелю

  • 12.08.2015, 21:24

У Скідзелі 17-гадовы падлетак на матацыкле «Ява» спрабаваў уцячы ад ДАІ.

Увечары інспектары паспрабавалі спыніць яго на вуліцы Зялёнай, але матацыкліст толькі дадаў хуткасці. Пачалася пагоня па вулачках невялікага мястэчка ў Гарадзенскім раёне. У ДАІ onliner.by распавялі, чым усё скончылася.

Матацыкліст пятляў па вуліцах, спрабуючы адарвацца ад інспектара, што пераследваў яго па пятах. На чарговым павароце малады чалавек не справіўся з кіраваннем і ўпаў з матацыкла. Нядоўга думаючы ён ускочыў і басанож паспрабаваў уцячы ў двары. Але ж не - інспектар пабег следам, дагнаў і прывёў у патрульны аўтамабіль.

Затрыманаму хлопцу 17 гадоў. Пасведчання на права кіравання матацыклам у яго няма. Каля 4 месяцаў таму яго ўжо прыцягвалі да адказнасці за язду без правоў. На гэты раз у дачыненні да падлетка складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў.

Апошнія навіны