Пад Валнавахай цяжка паранены беларускі добраахвотнік
- 12.08.2015, 20:20
Малады чалавек другі дзень знаходзіцца ў непрытомнасці.
Беларус, які ваюе на Данбасе на баку ўкраінцаў, атрымаў сур'ёзнае раненне ў баі пад Валнавахай. Яго стан крытычны, паведамляюць у групе «Згуртаванне патрыётаў» у сацсетцы «Фэйсбук».
«Множныя раненні ад блізкага разрыву міны, другі дзень не прыходзіць у прытомнасць. Мы выйшлі з рэальна страшнага сутыкнення з адносна невялікімі стратамі, у дачыненні да суадносінаў сіл і нашага размяшчэння. У гэтым ёсць не толькі наша заслуга - пад артылерыйскім абстрэлам атэістаў не бывае», - гаворыцца ў паведамленні.
Нашы суайчыннікі, якія ваююць на Данбасе, просяць памаліцца за яго выздараўленне.