BE RU EN

Над вёскай у Дагестане збілі расейскі гелікоптэр?

  • 12.08.2015, 14:45

Над вёскай Гімры ў цэнтральным Дагестане, з паведамленняў відавочцаў, збіты расейскі вайсковы гелікоптэр.

Відэаролік з кадрамі аварыі быў апублікаваны ў сетцы YouTube яшчэ ў панядзелак. Сёння інфармацыю пра падзенне гелікоптэр ВПС Расеі распаўсюдзілі ў сацсетках.

«Дагестан, вёска Гімры. Муджахіды збілі расейскі гелікоптэр. У расейскіх СМІ пра гэта, традыцыйна, не скажуць», - піша блогер Алег Ляўсенка.

«Байцы дагестанскай народнай рэспублікі падбілі гелікоптэр Расеі Мі-28 на мяжы Ічкерыі», - паведамляе ў «Твітэры» Chechen Center.

Інфармацыйны цэнтр Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта РФ паведамляе, што ў раёне падзення гелікоптэра, ва Унцукульскім раёне Дагестана, байцы спецназа МУС і ФСБ знішчылі чацвярых баевікоў. Яшчэ некалькі чалавек, са слоў расейскіх сілавікоў, скарыстаўшыся складаным рэльефам горнай мясцовасці, схаваліся ў лесе. Для іх выяўлення, каб пазбегнуць страт задзейнічаюць спецыяльныя тэхнічныя сродкі - гелікоптэры і беспілотныя лятальныя апараты.

Пра страту гелікоптэра ў расейскіх СМІ пакуль не заяўляюць.

Адзначым, што сяло Гімры - радзіма імама Шаміля - кіраўніка нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць расейскай акупацыі ў Чачні і Дагестане у 1834 - 1859 гадах.

Апошнія навіны