BE RU EN

Беларусы пазбаўляюць расейскіх аўтадылераў дадатковых прыбыткаў

  • 12.08.2015, 9:26

Жыхары Беларусі і Казахстана далей скупляюць у Расеі новыя аўтамабілі.

Паводле звестак агенцтва «Автостат», рэгістрацыя новых легкавых аўтамабіляў у Беларусі ў студзені-чэрвені 2015 склала 25,4 тысячы штук (з улікам лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў). Гэта на 59,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (15,9 тысяч штук), піша БелаПАН.

Аднак, як адзначыла БАА, продажы новых легкавікоў афіцыйнымі дылерамі ў Беларусі за студзень-чэрвень 2015 склалі 11391 штук.

Расейскія дылеры мяркуюць, што прыток новых пакупнікоў з Беларусі ды Казахстана ў цэлым выгадны ў варунках нестабільнага расейскага рынку, калі не звяртаць увагі на адзін мінус: набытыя беларусамі аўтамабілі не будуць вяртацца на сэрвіснае абслугоўванне, а гэта значыць, што дылеры будуць пазбаўленыя дадатковага даходу.

Апошнія навіны