BE RU EN

На паўднёвым усходзе Нямеччыны разбіўся амерыканскі знішчальнік

  • 11.08.2015, 16:08

Знішчальнік F-16 у аўторак раніцай пацярпеў катастрофу на паўднёвым усходзе ФРГ на тэрыторыі зямлі Баварыя.

Пра гэта паведамляе сайт нямецкага часопіса «Фокус», паведамляе «Интерфакс».

Інцыдэнт адбыўся ў раёне горада Байройт. Пілот паспеў катапультавацца, і пазней быў дастаўлены ў шпіталь з лёгкімі раненнямі.

Месца авіякатастрофы ачэпленае. Паводле папярэдняй версіі, прычынай катастрофы маглі стаць непаладкі ў працы рухавіка.

Апошнія навіны