BE RU EN

Пад Маладзечна гарэла жытняе поле

  • 10.08.2015, 16:55

Праз моцную спякоту ў Беларусі гараць лясы і пасевы.

Адзін з пажараў здарыўся пад Маладзечна 9 жніўня. Агонь ахапіў жытняе поле, плошча ўзгарання склала некалькі дзесяткаў квадратных метраў. Мяркуючы па здымках, пажар быў недалёка ад жылых дамоў.

Узгаранне было аператыўна патушанае пажарнікамі.

Фотаздымкі і відэа пажару былі размешчаныя ў сацсетцы «Вконтакте» і на сэрвісе YouTube.

Апошнія навіны