BE RU EN

1300 кватэр у Менску засталіся без электрычнасці

  • 10.08.2015, 12:04

У Заводскім раёне Менска ў нядзелю ўвечары без электрычнасці заставалася 11 шматкватэрных дамоў.

Адключэнне адбылося 9 жніўня а 23.07 у выніку пашкоджання кабеля 10 кВ паміж трансфарматарнай падстанцыяй (ТП) 1040 (вуліца Ахоцкі, 141) і ТП-1120 (Ахоцкі, 137). Прычынай стаў знос ізаляцыі кабеля, піша БелаПАН.

Без святла заставаліся дамы на вуліцах Алтайскай, Байкальскай, Несцерава, Ахоцкай. Час адключэння склаў 1 гадзіну 43 хвіліны.

Нагадаем, у ноч з 8 на 9 жніўня заставаліся без святла жыхары 138 шматкватэрных дамоў у Савецкім і Першамайскім раёнах сталіцы.

Апошнія навіны