BE RU EN

На вуліцах Менска з'явіліся налепкі «Свабоду Статкевічу»

  • 10.08.2015, 9:27

Налепкі з заклікам вызваліць палітвязня Мікалая Статкевіча з'явіліся ў беларускай сталіцы.

Пра гэта сайту charter97.org паведамляюць жыхары Менска.

Налепкі з'явіліся на слупах і асвятляльных мачтах, прыпынках грамадскага транспарту, дошках для аб'яваў.

Нагадаем, цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца шэсць палітзняволеных: Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Юры Рубцоў, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка. На палітычных вязняў пастаянна аказваецца ціск, а таксама пагаршаюцца ўмовы іх утрымання.

Апошнія навіны