BE RU EN

Італьянская фінансавая паліцыя затрымала Снуп Дога

  • 1.08.2015, 20:32

Амерыканскі рэпер Снуп Дог (Snoop Dogg) затрыманы ў аэрапорце Калабрыі з 422 тысячамі даляраў гатоўкай.

Згодна з заканадаўствам ЕЗ, сума звыш 10 тысяч еўраў наяўнымі павінна быць задэклараваная пры ўвозе або вывазе з краіны, паведамляе руская служба BBC.

Палова гэтай сумы была канфіскаваная ў 43-гадовага спевака ў адпаведнасці з законам аб адмыванні грошай. Як чакаецца, яна будзе вернутая артысту пасля выплаты штрафу.

На мінулым тыдні Снуп Дог быў затрыманы ў шведскім горадзе Упсала па падазрэнні ва ўжыванні наркотыкаў. Тады спявак абвінаваціў шведскіх паліцэйскіх у расізме і паабяцаў, што больш не дасць у Швецыі ні аднаго канцэрта.

Апошнія навіны