BE RU EN

Павел Клімкін: Нармалізацыя стасункаў з Расеяй немагчымая

  • 1.08.2015, 18:59

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін выступіў на Сусветным кангрэсе крымскіх татараў у Анкары.

Клімкін заявіў, што Украіна ніколі не змірыцца з фактам анэксіі Крыма і будзе адстойваць правы чалавека на паўвыспе, паведамляе korrespondent.net.

"Украіна пры ўсякіх умовах не прынясе ў Крым вайну. Наш разлік - не на грубую сілу, а на паслядоўную палітыку. Паслядоўная палітыка будзе палягаць у тым, што ва ўмовах анэксіі Крыма ніякай нармалізацыі стасункаў не будзе. Мір з Расеяй - так. Супрацоўніцтва у пэўных галінах - магчыма. Нармалізацыя стасункаў - не", - цытуе Клімкіна прэс-служба МЗС Украіны.

У сталіцы Турцыі праходзіць Другі Сусветны кангрэс крымскіх татараў, у якім бяруць удзел больш за 400 дэлегатаў.

Апошнія навіны