BE RU EN

Прэзідэнт Аўстрыі падпісаў ратыфікацыю Пагаднення паміж Украінай і ЕЗ

  • 1.08.2015, 14:16

Пагадненне аб асацыяцыі Украіна-ЕЗ цалкам ратыфікавала 21 краіна Еўразвяза.

Прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр падпісаў ратыфікацыю Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам. Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» амбасадар Украіны ў Аўстрыі Аляксандр Шчэрба.

«Нягледзячы на адпачынак, прэзідэнт Аўстрыі падпісаў ратыфікацыю Пагаднення аб асацыяцыі. На чарзе - подпіс канцлера і паведамленне ва урадавай газеце. Дзякуй» - напісаў дыпламат.

Пагадненне аб асацыяцыі Украіна-ЕЗ цалкам ратыфікавала 21 краіна Еўразвяза. Дакумент павінны ратыфікаваць усе 28 краін-чальцоў Еўразвяза.

Апошнія навіны