BE RU EN

П'яны бяспраўнік у цэнтры Гародні пашкодзіў чатыры машыны

  • 1.08.2015, 13:32

Утрыманне алкаголю ў ягоным арганізме амаль у дзевяць разоў перавысіла гранічна дапушчальнае.

П'яны бяспраўнік у цэнтры Гародні пашкодзіў чатыры машыны. Пра гэта паведамілі БелТА ва ЎДАІ ЎУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Напярэдадні здарэння мужчына ў сябе дома піў са знаёмым, у якога ў той дзень купіў мікрааўтобус. Пасля выпіўкі мужчына вырашыў з'ездзіць у Парэчча (Пінскі раён Берасцейскай вобласці). Аднак, не паспеўшы выехаць за межы Гародні, стаў удзельнікам ДТЗ, у выніку якога пашкодзіў чатыры машыны, у тым ліку ўласную.

Кіроўца "Пежо", які стаў відавочцам ДТЗ, патэлефанаваў па нумары 102 і паехаў за парушальнікам. Як высветлілася, пасведчання кіроўцы парушальнік ніколі не меў. Утрыманне алкаголю ў ягоным арганізме амаль у дзевяць разоў перавысіла гранічна дапушчальнае.

Апошнія навіны