BE RU EN

Расея зрабіла больш жорсткімі міграцыйныя правілы для ўкраінцаў

  • 1.08.2015, 12:41

Расейская Федэрацыя зрабіла больш жорсткімі міграцыйныя правілы для грамадзян Украіны.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Федэральнай міграцыйнай службы Расеі.

Міністэрства падоўжыла тэрмін прэферэнцый для ўкраінцаў, якія прыбылі ў Расею з Данбаса. "Астатнім грамадзянам Украіны прадстаўляем магчымасць без выезду з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі знаходзіцца яшчэ 90 сутак і бесперашкодна атрымліваць дазвольныя дакументы на працу, як і для ўсіх грамадзян краін-удзельніц СНД, з якімі ўстаноўлены бязвізавыя стасункі", - гаворыцца ў паведамленні Федэральнай міграцыйнай службы РФ.

У сваю чаргу, кіраўнік Федэральнай міграцыйнай службы Расеі Канстанцін Рамаданаўскі на прэс-канферэнцыі паведаміў, што грамадзянам Украіны з 1 лістапада можа быць закрыты ўезд у РФ на тры гады ў выпадку неатрымання дазваленчых дакументаў, выключэнні застануцца толькі для жыхароў "паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны", піша УНИАН.

"Мы ніколі не казалі, што скароцім тэрмін прэферэнцый (паводле ўмоў знаходжання ў РФ) для грамадзян, якія вымушана пакінулі пэўныя праблемныя тэрыторыі - паўднёва-ўсходнія рэгіёны Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Для гэтай катэгорыі прэферэнцыі будуць захаваныя", - сказаў Рамаданаўскі.

Апошнія навіны