BE RU EN

Пуцін паабяцаў Беларусі статус назіральніка ў ШАС

  • 8.07.2015, 21:41

Беларусь набывае статус назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Пра гэта заявіў 8 ліпеня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін ва Уфе на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пуцін павіншаваў беларускую старану з тым, што развязаная задача падвышэння статусу Беларусі ў ШАС, пішуць «Беларускія навіны».

«Гэтае пытанне можна разглядаць як упарадкаванае. Беларусь набывае статус назіральніка ў гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, роля якой расце ў сучасным свеце», - сказаў прэзідэнт РФ.

«Мы ўпэўненыя ў тым, што ваш удзел у працы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва пойдзе на карысць як Беларусі, так і ўсім удзельнікам арганізацыі», - адзначыў Пуцін, паведамляе прэс-служба Крамля.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва - міжурадавая міжнародная арганізацыя, аб стварэнні якой было абвешчана 15 чэрвеня 2001 года ў Шанхаі. Чальцамі ШАС з'яўляюцца Расея, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан. Дзяржавамі-назіральнікамі пры ШАС з'яўляюцца Індыя, Іран, Манголія, Пакістан.

Апошнія навіны