BE RU EN

У Польшчы ўраган паваліў дрэвы і пазрываў дахі дамоў

  • 8.07.2015, 20:40

Уночы 8 ліпеня на паўднёвую і цэнтральную часткі Польшчы абрынуўся ўраган, у выніку якога загінуў адзін чалавек.

Польскія СМІ паведамляюць, што загінулы мужчына знаходзіўся ў легкавым аўтамабілі, на які ўпала дрэва, перадае ZN.ua са спасылкай на RMF24.

Моцны вецер зрываў дахі з дамоў, зламаныя дрэвы пашкодзілі лініі электраперадачы. Сотні тысяч людзей засталіся без электрычнасці, парушаны рух цягнікоў і аўтамабіляў. Ля дамоў ляжаць вырваныя з коранем дрэвы.

Апошнія навіны