BE RU EN

Мінгандлю ўзялося за фатографаў і цырульнікаў

  • 8.07.2015, 20:57

За выкананне бытавых паслуг без дзяржрэгістрацыі чакае пакаранне - канфіскацыя «прылад працы».

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

«Міністэрства гандлю нагадвае, што дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва маюць права выконваць толькі юрыдычныя асобы ды індывідуальныя прадпрымальнікі, уключаныя Міністэрствам гандлю ў дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь» (далей - Рэестр)», - гаворыцца ў паведамленні.

«Аднак, паводле звестак, не ўсе суб'екты, якія выконваюць бытавыя паслугі, звярнуліся для ўключэння ў Рэестр.

У сувязі з гэтым мяркуем патрэбным звярнуць увагу суб'ектаў, якія выконваюць бытавыя паслугі, на той факт, што выкананне бытавых паслуг без уключэння ў Рэестр з'яўляецца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю і класіфікуецца паводле часткі 2 артыкула 12.7 Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў», - падкрэслілі ва ўстанове.

Санкцыя часткі 2 артыкула 12.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае накладанне штрафу, а таксама магчымую канфіскацыю даходу, атрыманага ў выніку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, прылад і сродкаў ўчынення адміністрацыйнага правапарушэння.

Апошнія навіны