BE RU EN

У Віцебск прывезлі арыгіналы карцін Далі і Пікасо

  • 8.07.2015, 20:02

Экспазіцыя з твораў Сальвадора Далі і Пабла Пікасо адкрылася 7 ліпеня ў Мастацкім музеі Віцебска.

Арыгіналы палотнаў прывёз у горад расейскі калекцыянер і мецэнат Аляксандр Шадрын, паведамляе fest-sbv.by.

Зазвычай расеец дэманструе свой збор карцін у местах з мільённым насельніцтвам, але гэтым разам ён адгукнуўся на просьбу кіраўніцтва музея і прывёз іх у Віцебск.

Унікальная сваёй маштабнасцю і змястоўнасцю экспазіцыя ўключае 205 арыгінальных твораў Далі і Пікасо - фактычна палову ўсёй калекцыі Аляксандра Шадрына, якая фармавалася на працягу 15 гадоў.

Выстава працуе да 12 ліпеня.

Апошнія навіны