BE RU EN

У Добрушы патануў кітайскі працоўны

  • 8.07.2015, 19:10

У Добрушы ў рацэ Іпуць патануў ураджэнец Кітая, рознарабочы.

38-гадовы мужчына нырнуў у раку і не вынырнуў, пераказвае МНС словы відавочцаў.

Пра здарэнне «Еўрарадыё» распавёў прэс-сакратар Міністэрства надзвычайных сітуацый Віталь Навіцкі.

Нагадаем, раней дзве сотні кітайскіх рабочых з Добруша пратэставалі супраць нявыплаты заробкаў і прыйшлі пешшу ў Гомель.

Апошнія навіны