BE RU EN

Парламент Аўстрыі ратыфікаваў Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ

  • 8.07.2015, 19:34

Федэральны сход Аўстрыі ратыфікаваў Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам.

Пра гэта амбасадар Украіны ў Аўстрыі Аляксандр Шчэрба паведаміў у Twitter, піша УНІАН.

"Аўстрыя! Ёсць ратыфікацыя!" - напісаў Шчэрба.

Пасол адзначыў, што "фракцыі большасці - за. Партыя свабоды і Фракцыя Штронаха - супраць. Цяпер - подпіс федэральнага прэзідэнта".

Шчэрба растлумачыў, што сёння ратыфікацыя была ажыццёўленая ніжэйшай палатай парламента Аўстрыі. "Яшчэ 23 ліпеня - Бундэсрат, але там без інтрыгі. Галоўнае было сёння", - сказаў амбасадар.

Перад галасаваннем у парламенце Аўстрыі наконт ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі выступіў міністр замежных спраў Аўстрыі Сэбасцьян Курц.

Нагадаем, у Міністэрстве замежных спраў Украіны чакаюць заканчэння ратыфікацыі пагаднення ўсімі дзяржавамі Еўразвязу да канца 2015 года.

Апошнія навіны