BE RU EN

Юрый Кобец узначаліў Эканамічны суд Менска

  • 8.07.2015, 17:41

Юрый Кобец прызначаны суддзём і старшынём эканамічнага суда беларускай сталіцы.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

Юрый Кобец нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Жмураўка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Вышэйшую юрыдычную адукацыю атрымаў у 1997 годзе, скончыўшы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

На судзейскую працу прыйшоў у 1997 годзе ў суд Барысава, у 2001 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні гэтага суда, у 2007 годзе ўзначаліў суд Барысаўскага раёна. Праз два гады перайшоў працаваць у Менскі абласны суд, у 2010 годзе стаў намеснікам старшыні.

Указам Лукашэнкі Юрый Кобец прызначаны суддзём і старшынём эканамічнага суда Менска.

Апошнія навіны