BE RU EN

Японцы надрукавалі сіліконавага Ранальду на 3D-друкарцы

  • 8.07.2015, 17:34

Японскія навукоўцы надрукавалі сіліконавую копію футбаліста Крышціяну Ранальду на 3D-друкарцы.

Пра гэта паведамляе The Times of India.

«Клон» выкананы ў поўны рост спартоўца (1,85 метра), здольны рухаць векамі і вачамі. Каб у дакладнасці скапіяваць цела Ранальду, навукоўцы ўжылі 3D-сканаванне з выкарыстаннем 110 мікракамер, піша Lenta.ru.

Самому партугальцу спадабаўся ягоны сіліконавы двайнік. «Павінен сказаць, што гэта выглядае так жа, як я. Ідэальна», - сказаў Ранальду. Характэрна, што копія на прэзентацыі была апранутая толькі ў ніжнюю бялізну брэнда CR7, уладальнікам якога з'яўляецца сам футбаліст.

Спартовец ужо мае васковага двайніка ва ўласным музеі, размешчаным у горадзе Фуншал на партугальскай выспе Мадэйра. У сакавіку Ранальду даручыў свайму стылісту сачыць за знешнасцю фігуры, прынамсі, раз на месяц папраўляць прычоску, выкананую з натуральных валасоў. Васковая копія была прадэманстраваная публіцы ў 2013 годзе.

Апошнія навіны