BE RU EN

Швэйцарская пошта будзе выкарыстоўваць беспілотнікі

  • 8.07.2015, 16:45

У Швэйцарыі пачаліся выпрабаванні паштовых беспілотнікаў: невялікія апараты змогуць дастаўляць кілаграм грузу на адлегласць дзесяці кіламетраў.

Як паведамляе LB.ua са спасылкай на euronews, цяпер праводзяцца тэсты з мэтай аналізу тэхнічных абмежаванняў дронаў, у тым ліку абмежаванага тэрміну працы батарэі.

Прадстаўнікі швэйцарскай пошты заявілі, што беспілотнікі будуць выкарыстоўвацца ў асноўным у надзвычайных сітуацыях. Са слоў аўтараў праекту, дроны, прынамсі, будуць незаменнымі для сувязі з цяжкадаступнымі пасёлкамі і для дастаўкі тэрміновых невялікіх грузаў - напрыклад, медыкаментаў.

Выпрабаванні беспілотнікаў прадоўжацца да канца ліпеня. Шырокае выкарыстанне «лятаючых паштальёнаў», як чакаецца, пачнецца з 2020 года.

Апошнія навіны