BE RU EN

На захадзе Лондана знойдзеная бомба часоў Другой сусветнай вайны

  • 8.07.2015, 15:36

На будоўлі каля аднаго з найбуйнейшых у Еўропе гандлёвых цэнтраў Westfield на захадзе Лондана знойдзены снарад часоў Другой сусветнай вайны.

Гандлёвы цэнтр эвакуяваны, закрытыя таксама змешчаныя паблізу станцыі метро Wood Lane і White City, паведамляе расейская служба BBC.

"А 10:41 8 ліпеня паліцыя была паінфармаваная аб знаходцы буйнога неразарванага снарада на будаўнічай пляцоўцы", - паведамілі ў лонданскай паліцыі.

Каля гандлёвага цэнтра Westfield знаходзіцца будынак, у якім з 1960 да 2013 размяшчаўся тэлецэнтр BBC.

Апошнія навіны