BE RU EN

Туркменістан абвясціў «Газпром» неплацежаздольным

  • 8.07.2015, 15:21

Расейскі манапаліст «Газпром» стаў неплацежаздольным у кантрактах аб куплі газу ў Туркменістане.

Пра гэта паведаміў туркменскі ўрадавы партал Oilgas.gov.tm, піша «Еўрапейская праўда».

«Расейская кампанія ААТ «Газпром» стала неплацежаздольнай па сваіх кантрактах куплі-продажу прыроднага газу ў сувязі з працяглым сусветным эканамічным крызісам і ўведзенымі заходнімі краінамі эканамічнымі санкцыямі супраць Расеі», - гаворыцца ў паведамленні.

ААТ «Газпром» з пачатку 2015 не плаціць па сваіх пазыках перад ДК «Туркменгаз» за пастаўленыя аб'ёмы туркменскага прыроднага газу.

Нагадаем, у 2003 годзе Расея і Туркменістан падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў газавай галіне на 25 гадоў і доўгатэрміновы кантракт куплі-продажу туркменскага прыроднага газу.

Апошнія навіны