BE RU EN

Выведка палка «Днепр-1»: Генштаб РФ плануе новы наступ на Данбасе

  • 8.07.2015, 14:16

Украінскія вайскоўцы падалі новыя довады прысутнасці на Данбасе акупацыйных расейскіх войскаў.

Паводле звестак паветранай выведкі, у раёне населеных пунктаў Камсамольскае і Сонечнае ў Тэльманаўскім раёне Данецкай вобласці, праціўнік за два тыдні стварыў перадавую аперацыйную базу. Гэтую базу займае ўзмоцненая батальённая тактычная група праціўніка, якая мае ўсе прыкметы рэгулярных войскаў, прынамсі, падраздзяленняў ВДВ, піша «Цензор.нет».

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=080715_rzv

Пастанова аб стварэнні такой базы магла быць прынятая на ўзроўні не менш высокім, чым на два ўзроўні адносна камандавання батальёнам - г.зн., армейскага корпуса/аператыўнага камандавання і з'яўляецца часткай больш агульнай задумы для абыходу Марыупаля з поўначы.

Атрыманыя звесткі з'яўляюцца прыкметамі дзеянняў штатнага армейскага падраздзялення і таго, што гэтай базе надаецца сталы характар у непасрэднай блізкасці ад лініі супраціву і ў зоне дасяжнасці ўкраінскай артылерыі, што вельмі нявыгадна і рызыкоўна. Гэта, у сваю чаргу, сведчыць аб падрыхтоўцы наступальных дзеянняў, якія прадугледжваюць адыход украінскіх войскаў на адлегласць не менш за 20-30 км, фарсіраванне р.Кальміус і выхад на шашу Марыупаль-Данецк.

За 15 дзён праціўнік стварыў паўнавартасны вайсковы лагер. На падставе атрыманых выведвальных звестак і падрыхтаванага дакладу камандаванне палка «Днепр-1» сцвярджае, што гэта загадзя спланаваная і рэалізаваная аперацыя Генштаба РФ.

Апошнія навіны