BE RU EN

Беларускі гандбаліст Кірыл Князеў будзе выступаць за польскую «Погань»

  • 8.07.2015, 12:36

Левы паўсярэдні менскага СКА і зборнай Беларусі ў гандболе Кірыл Князеў падпісаў кантракт з польскім клубам «Погань» (Шчэцін).

Пік кар'еры гандбаліста прыйшоўся на 2012 год, калі Князеў змяніў СКА на БГК імя Мяшкова, але ўжо праз год з невялікім быў вымушаны са скандалам пакінуць Берасце: ён зрабіў у букмекерскай канторы стаўку на паразу сваёй каманды. БГК скасаваў кантракт з Князевым, які вярнуўся ў СКА, піша БелаПАН.

У мінулым сезоне «Пагоня» заняла ў чэмпіянаце Польшчы чацвёртае месца і прабілася ў зону еўракубкаў. Кіраўніцтва клуба з Шчэціна ставіць у будучым сезоне задачу барацьбы за медалі.

25-гадовы Князеў ў гэтым сезоне стаў шостым гульцом СКА, які адправіўся за мяжу.

Апошнія навіны