BE RU EN

Савет Федэрацыі РФ падтрымаў перанос парламенцкіх выбараў

  • 8.07.2015, 12:17

Савет Федэрацыі аднагалосна ўхваліў закон аб пераносе федэральных парламенцкіх выбараў са снежня на 3-ю нядзелю верасня 2016 года.

За гэтую пастанову прагаласавалі 150 сенатараў. Такім чынам выбары пройдуць 18 верасня. Новы склад дэпутацкага корпуса, згодна з законам, павінен сабрацца не пазней, чым на 30-ы дзень пасля свайго абрання, паведамляе руская служба BBC.

Сенатары таксама ўнеслі змены ў артыкул закона аб выбарах у Дзярждуму, у адпаведнасці з якімі ўсе наступныя - пасля 2016 - выбары ў Дзярждуму таксама будуць праходзіць у трэцюю нядзелю верасня.

Прыняцця паправак пра дзень галасавання папярэднічаў запыту Савета Федэрацыі ў Канстытуцыйны суд аб законнасці аднаразовага скарачэння паўнамоцтваў ніжняй палаты.

1 ліпеня суд абвясціў пастанову датычную запыту сенатараў, у якой прызнаў перанос выбараў са снежня на верасень, што не супярэчыць асноўнаму закону.

У законе таксама прадугледжаныя кампенсацыі для тых дэпутатаў шостага склікання, якіх не пераабяруць у новую думу.

Да 4 снежня 2016 года для іх захаваюцца заробкі, парламенцкая недатыкальнасць, службовае жыллё і сацстрахаванне.

Апошнія навіны