BE RU EN

Генерал ЗША: Маштаб вучэнняў у краінах Балтыі ўзрасце

  • 8.07.2015, 11:37

Рост расейскай вайсковай актыўнасці ў рэгіёне падахвочвае ЗША пацвердзіць свае абавязанні перад партнёрамі NATO, што рэалізоўваецца ў правядзенні вучэнняў.

ЗША будуць праводзіць у краінах Балтыі са сваімі хаўруснікамі вучэнні большага маштабу праз вайсковую актыўнасць Расеі, заявіў начальнік штаба войска ЗША генерал Рэйманд Адзіерна падчас свайго візіту ў Літву, паведамляе Deutsche Welle.

З ягоных слоў, рост расейскай вайсковай актыўнасці ў рэгіёне падахвочвае ЗША пацвердзіць свае абавязанні перад партнёрамі NATO, што рэалізоўваецца ў правядзенні шматбаковых і разнавектарных вучэнняў.

Пры гэтым, як падкрэсліў Адзіерна, чым больш партнёраў ЗША NATO будуць браць удзел у вучэннях, тым лепш.

Нагадаем, у чэрвені NATO правёў у краінах Балтыі, Польшчы, Румыніі і Балгарыі найбольшую серыю вучэнняў з часоў халоднай вайны, у якіх былі задзейнічаны 14 тысяч жаўнераў.

Апошнія навіны