BE RU EN

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным

  • 8.07.2015, 10:41

Беларускі кіраўнік наведае Уфу, дзе ў сераду стартуюць адразу два міжнародныя саміты.

Аляксандр Лукашэнка ў сераду наведае адразу два міжнародныя саміты - Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС. Яны пройдуць у расейскім горадзе Уфа. Сёлета Расея старшынюе ў згаданых міжнародных арганізацыях. Дарэчы, Беларусь у іх не ўваходзіць, але спадзяецца атрымаць статус назіральніка ў ШАС, паведамляе РІА "Новости".

На самітах будзе абмеркаванне найбольш актуальных пытанняў сусветнай палітыкі, эканомікі, фінансавай сферы. Лукашэнка таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч, у тым ліку і з Уладзімірам Пуціным.

Апошнія навіны