Мінгандлю закрыла «Журавінку» і Food Republic
- 7.07.2015, 20:21
З заўтрашняга дня прыпыненая дзейнасць рэстарацыі "Журавінка", рэстарацыі хуткага абслугоўвання Food Republic і кавярні River Cafe.
Падчас пазапланавай праверкі былі выяўленыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў. Знята з рэалізацыі пратэрмінаванай прадукцыі на суму блізу 14 млн рублёў, выяўленыя факты невыканання асартыментных пералікаў, тэмпературных рэжымаў захоўвання прадукцыі, парушэнні кантролю якасці і бяспекі прадукцыі, захоўвання прадукцыі без дакументаў, якія пацвярджаюць факт яе набыцця, якасць і бяспеку, рэалізацыі алкагольных напояў без акцызных марак і з пашкоджанымі акцызнымі маркамі і гэтак далей, піша onliner.by.
Таксама выяўленыя выпадкі падману пакупнікоў: пры выбаркавым узважванні асобных гатовых страў недавага ў іх склала да 40% ад намінальнай масы, устаноўленай у тэхналагічных дакументах, паведамляе прэс-служба Мінгандлю.
Дзейнасць прыпыненая для ліквідацыі выяўленых парушэнняў і забеспячэння дзейснага кантролю за якасцю і бяспекай прадукцыі. Дакладныя тэрміны не названыя.