BE RU EN

У Менску на выходныя ператнуць рух на вуліцы К.Цэткін

  • 7.07.2015, 18:18

На вуліцы будуць пераносіць інжынерныя сеткі.

Для транспарту будзе закрыты адцінак ад вуліцы Кальварыйскай да плошчы Ф.Багушэвіча. Таксама будзе зменены графік працы гарадскога і прыгараднага пасажырскага транспарту, паведамляе БелТА.

Так, рух тралейбусаў маршрутаў №7 і 44 арганізуецца вуліцамі Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Гарадскі Вал да КП "Гарадскі Вал" у абодвух кірунках, а вось тралейбус №4 касуецца. Праўда, будзе ездзіць часовы аўтобусны маршрут №904 "ДС "Адоеўскага"- Бабруйская".

Рух аўтобусаў №46, 78, 499-ТК арганізуецца ад вуліц Кальварыйскай з рухам вуліцай Раманаўская Слабада, Няміга, К.Цэткін, Бабруйская.

Рух аўтобусаў №151Э, 219Д, 420Д, 1109-ТК у кірунку ГЦ "Ждановічы" арганізуецца вуліцай Бабруйскай, праспектам Незалежнасці, вуліцай Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Ціміразева і далей паводле маршруту.

Пасажыры, у якіх ёсць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, змогуць ездзіць у аўтобусах №46, 50С, 78, 904 на дубляваных і закрытых адцінках.

Апошнія навіны