BE RU EN

Скончылася закрытая сустрэча аб Украіне ў Менску

  • 7.07.2015, 17:58

У менскім «Прэзідэнт-гатэлі» скончыліся сустрэчы рабочых груп трохбаковай кантактнай групы аб Украіне.

Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі на сваёй старонцы ў «Твітэры».

Перамовы праходзілі ва ўсіх чатырох падгрупах: у эканоміцы, у бяспецы, а таксама ў палітычных і гуманітарных пытаннях паведамляе БелаПАН.

Чакаецца, што найбліжэйшым часам адбудзецца сустрэча кантактнай групы ў фармаце Украіна - Расея - АБСЕ.

Нагадаем, усе перамовы праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Апошнія навіны