BE RU EN

Заўтра ў Беларусі - ліўні, град і 35 градусаў цяпла

  • 7.07.2015, 17:43

Уначы на захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Удзень месцамі моцныя ліўні, град. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні 4-9 м/с, удзень пры навальніцах шквалістае ўзмацненне парывамі да 15-20 м/с, піша БелТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 12 да 18 градусаў цяпла, удзень будзе 27-34 градусы, на поўдні месцамі 35 градусаў.

Апошнія навіны