BE RU EN

Чатыры надзелы пад Менскам сышлі з малатка коштам, меншым за $10 тысяч

  • 7.07.2015, 15:13

Чарговы аўкцыён па продажы ў прыватную ўласнасць дзялянак у Менскім раёне прыцягнуў 46 заяўнікаў.

Найбольшым попытам, як і на папярэдніх таргах, карысталіся зямельныя надзелы ў вёсцы Сялюты, што недалёка ад Менскага мора, прапанаваныя пачатковым коштам 100 млн рублёў. Самыя дарагія лоты былі практычна не запатрабаваныя, а некалькі надзелаў сышлі з малатка па цалкам дэмакратычных коштах. Падрабязная інфармацыя - у табліцы onliner.by.

На папярэдніх таргах кошт надзелаў у Сялютах пераваліў за 1 млрд рублёў (больш за $70 тысяч). Паводле вынікаў сённяшняга аўкцыёну адзін з двух зямельных надзелаў, на які прэтэндавалі 7 чалавек, будзе прададзены за 555,992 млн рублёў ($36.103 паводле курсу Нацбанка на дзень таргоў), другі, на які было пададзена 9 заяў, - за 814,027 млн рублёў ($52.858). Плошча абодвух надзелаў амаль 11 сотак. Магчымасці падключэння да камунікацый пакуль няма, але людзей прыцягвае само месца - у некалькіх дзясятках метраў вадаём, да Менска - 12 км.

Шэсць заяў паступіла на дзялянку плошчай 15 сотак у вёсцы Абрыцкая Слабада Юзуфаўскага сельсавета. З камунікацый ёсць толькі электрычнасць, адлегласць да Менска - 21 км. Падчас таргоў пачатковы кошт лота павялічылася ў пяць разоў - да 270 млн рублёў ($17.532).

Некалькі надзелаў будуць прададзеныя коштам, ніжэйшым за $10 тысяч. Зямельныя надзелы без камунікацый у Мачулішчах плошчай 15,7 соткі кожны сышлі з малатка за 111,1 млн і 106,05 млн рублёў ($7214 і $6886). 17 сотак з электрычнасцю і вадаправодам у вёсцы Ермакі Пятрышкоўскага сельсавета - за 116 млн рублёў ($7532), 8 сотак з электрычнасцю ў вёсцы Новы Двор Шаршунскага сельсавета - за 73 млн рублёў ($4746).

9 лотаў з 25 выявіліся незапатрабаванымі, сярод іх і самы дарагі з прапанаваных сёння надзелаў - 13 сотак у Тарасаве, якія каштуюць амаль 900 млн рублёў. Не захацелі менчукі набываць і танныя дзялянкі ў аддаленых ад сталіцы вёсках Крупіцкага сельсавета, якія каштуюць усяго 46 і 59 млн рублёў.

Вынікі аўкцыёну пададзеныя ніжэй.

Як паведамляе Менскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі, наступны аўкцыён адбудзецца 16 ліпеня. На ім будуць прапанаваныя 24 надзелы ў населеных пунктах Драздова, Ляскоўка, Новае Поле, Чачкава, Ляхаўшчына, Тарасава, Калодзішчы, Паздзеркі, Лебедзінец, Мачулішчы, Бярэзіна, Кайкова, Каралішчавічы, Сялюты, Шубнікі, Хацежына, Пухлякі, Абрыцкая Слабада, Маславічы.

Апошнія навіны