BE RU EN

Старшыня Еўрапарламента павіншаваў Ніла Гілевіча

  • 7.07.2015, 14:59

Віншаванні з нагоды ўручэння прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» даслаў народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу кіраўнік Еўрапейскага парламента Марцін Шульц.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе руху «За свабоду».

«Я вельмі рады, што гэтая прэмія з'яўляецца працягам прэміі імя Андрэя Сахарава, заснаванай Еўрапейскім парламентам, мэта якой - ушанаваць выбітных людзей, якія змагаюцца супраць нецярпімасці, фанатызму і прыгнёту за абарону правоў чалавека і свабоду волевыяўлення», - адзначыў Марцін Шульц.

Ён нагадаў, што «Сахараўская прэмія «За свабоду думкі» з'яўляецца найвышэйшай узнагародай Еўрапейскага звязу за намаганні ў абарону правоў чалавека, яе ўручаюць людзям і арганізацыям за выдатны ўнёсак у пашырэнне свабоды слова».

«Прэміяй імя Васіля Быкава ўзнагароджваюцца выбітныя людзі, якія прысвяцілі сваю грамадскую і творчую дзейнасць Беларусі і Свабодзе. Ваш выдатны ўнёсак у беларускую культуру і нацыянальнае адраджэнне і як паэта, і як палітыка шырока вядомы і за межамі Беларусі», - падкрэсліў старшыня Еўрапарламента.

З ягоных слоў, ён ўсведамляе, «колькі адвагі, цярпення, сіл і неверагоднай сілы волі патрабуе» шляхетная справа Гілевіча.

Апошнія навіны