BE RU EN

Расейскія войскі, што базуюцца ў Арменіі, паднятыя на трывогу

  • 7.07.2015, 12:00

Раптоўная праверка боегатоўнасці аб'яўленая на расейскай вайсковай базе, якая знаходзіцца ў Арменіі.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, які паступіў у рэдакцыю «Ленты.ру» з Паўднёвай вайсковай акругі (ПВА).

«Асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанням практычных дзеянняў з уздымам на трывогу і выхадам падраздзяленняў базы ў названыя раёны», - адзначана ў тэксце.

Кантроль за дзеяннямі вайскоўцаў ажыццяўляецца з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў у рэжыме рэальнага часу.

План праверкі прадугледжвае выкананне жаўнерамі вучэбна-баявых задач на высакагорных палігонах Камхуд і Алагяз. Камісія ПВА таксама вывучыць гатоўнасць авіячасткі ў Эрэбуні.

У чэрвені па выніках пасяджэнняў Савета міністраў абароны краін СНД і аналагічнага дарадчага органа Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) была падтрыманая ініцыятыва кіраўніка расейскага Мінабароны Сяргея Шайгу аб правядзенні вучэнняў толькі падчас раптоўных праверак.

25 траўня паведамлялася, што ў раптоўнай праверцы боегатоўнасці авіяцыі і СПА Цэнтральнай вайсковай акругі ўдзельнічалі 12 тысяч вайскоўцаў, блізу 250 самалётаў і гелікоптэраў, 689 адзінак іншай вайсковай тэхнікі. У поўную баявую гатоўнасць было прыведзенае аб'яднанае стратэгічнае камандаванне «Цэнтр», 2-е камандаванне ВПС і СПА, а таксама частка авіяцыйных злучэнняў камандавання далёкай авіяцыі Заходняй і Паўднёвай вайсковых акругаў.

Апошнія навіны