BE RU EN

У Расеі хочуць абкласці падаткам заняткі фітнесам

  • 7.07.2015, 11:41

У Мінфіне Расеі мяркуюць, што аплата супрацоўніку спартыўных секцый - гэта для яго даход у натуральнай форме.

У Расеі заняткі фітнесам або падрыхтоўка да здачы нарматываў ППА за кошт працадаўцы з'яўляецца прыбыткам грамадзяніна, з якога ён абавязаны заплаціць падаходны падатак. Акрамя таго, гэтыя выдаткі кампаніям нельга спісаць на выдаткі і гэтым паменшыць свой падатак на прыбытак. Такую пазіцыю Мінфін агучыў у лісце "Аб уліку для мэт падатку на прыбытак кампенсацыі работнікам аплаты заняткаў спортам", разасланым для прымянення падатковымі органамі, пішуць «Известия». На думку фінансавай установы, аплата супрацоўніку спартыўных секцый - гэта для яго даход у натуральнай форме, піша liga.net.

Летась Мінпрацы РФ дапоўніла "Тыповы пералік мерапрыемстваў, якія штогод рэалізуюцца працадаўцам для паляпшэння ўмоў і аховы працы і зніжэння ўзроўняў прафесійных рызык" мерапрыемствамі, накіраванымі на развіццё фізічнай культуры і спорту працоўнага насельніцтва. Адпаведна, працадаўцаў абавязалі накіроўваць да 0,2% сваіх сукупных выдаткаў на аплату супрацоўнікам заняткаў у фітнес-клубах ці іншыя спартыўныя заняткі.

Апошнія навіны