BE RU EN

Прэзідэнт Латвіі адмовіўся ад картэжаў з мігалкамі

  • 7.07.2015, 11:00

Новаабраны прэзідэнт Латвіі Райманд Веёніс, які зойме пасаду 8 ліпеня, заявіў, што падчас сваіх паездак па Латвіі не будзе карыстацца ўключанымі мігалкамі.

«Планую быць як усе кіроўцы - улівацца ў агульны транспартны паток», - растлумачыў ён у эфіры перадачы «900 секунд» тэлеканала LNT.

Веёніс адзначыў, што такім чынам працягне традыцыю, распачатую прэзідэнтам Андрысам Берзіньшам, які таксама адмовіўся ад картэжаў з мігалкамі, піша rus.delfi.lv.

Раней Веёніс заявіў, што не будзе ладзіць баль у гонар сваёй інаўгурацыі. Яго заменіць невялікае мерапрыемства, бо «трэба выконваць дзяржаўны пратакол», але раскошнага балю не будзе. У сваю чаргу, баль Веёніс плануе арганізаваць у гонар 100-годдзя Латвійскай Рэспублікі ў 2018 годзе.

Апошнія навіны