BE RU EN

Анатоль Буяльскі падпісаў кантракт з польскай «Энэргіяй» з Торуня

  • 7.07.2015, 10:58

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Анатоль Буяльскі падпісаў кантракт з польскім клубам «Энэргія» з Торуня.

Пра гэта паведамляе «Беларусь Сёння».

У мінулым сезоне спецыяліст кіраваў менскім «Гарызонтам», з якім здабыў серабро чэмпіянату Беларусі. На чэмпіянаце Еўропы ў Вугоршчыне і Румыніі жаночая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Анатоля Буяльскага заняла чацвёртае месца і заваявала тур на алімпійскую кваліфікацыю-2016.

Са слоў спецыяліста, кіраўніцтва «Энэргіі» не супраць сумяшчэння ім пасад у клубе і зборнай Беларусі.

Апошнія навіны