BE RU EN

Сёння ў Менску збярэцца трохбаковая кантактная група

  • 7.07.2015, 10:55

Галоўнай тэмай абмеркавання, як мяркуецца, будзе пытанне бяспекі і адводу артылерыі калібрам менш за 100 мм.

Сёння, 7 ліпеня, у сталіцы Беларусі а 15:00 пачнецца пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы (ТКГ) у пытаннях дээскалацыі збройнага канфлікту на ўсходзе Украіны. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміла прэс-сакратарка Леаніда Кучмы Дарка Оліфер.

"Размова пойдзе аб усіх пытаннях выканання менскага пратаколу. Перад гэтым адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў усіх чатырох рабочых падгруп - бяспекі, эканамічных, палітычных і гуманітарных пытанняў", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя гэтага, дадала прэс-аташэ, заўтрашняе пасяджэнне ўпершыню пройдзе пад старшынствам новага прадстаўніка АБСЕ ў ТКГ аўстрыйца Марціна Сайдзіка, піша liga.net.

Раней паведамлялася аб тым, што на сённяшнім пасяджэнні можа быць падпісаны дакумент аб адводзе ад лініі размежавання агню ў Данбасе цяжкага ўзбраення калібрам менш за 100 міліметраў.

Апошнія навіны