BE RU EN

Пяць аўтамабіляў пашкоджана ў Менску паваленымі дрэвамі

  • 7.07.2015, 9:56

Праз моцныя парывы ветру, да 20 метраў у секунду, вечарам 6 ліпеня ў Менску на пяць аўтамабіляў упалі дрэвы.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Менскім гарадскім упраўленні МНС.

У Ленінскім раёне па вуліцы Пляханава, 79 адбылося падзенне дрэва на прыпаркаваны легкавы аўтамабіль «Сузукі Балено» 1998 года выпуску.

У Цэнтральным раёне па вуліцы Кісялёва, 13 дрэва пашкодзіла прыпаркаваныя аўтамабілі «Аўдзі А6» 2004 года выпуску, «Таёта Ярыс» 2009 года выпуску, «Фольксваген Гольф» 1996 году выпуску.

У Фрунзенскім раёне па вуліцы Прытыцкага, 52 адбылося падзенне дрэва на прыпаркаваны аўтамабіль «Нісан Прeмьера" 2002 года выпуску.

Аўтамабілі атрымалі нязначныя механічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма, падраздзяленні МНС не прыцягваліся.

Апошнія навіны