BE RU EN

Дачка Шумахера стала чэмпіёнкай Еўропы ў скачках на конях

  • 7.07.2015, 9:52

Дачка сяміразовага чэмпіёна свету «Формулы-1» Міхаэля Шумахера Джына-Марыя стала чэмпіёнкай Еўропы сярод юніёраў у скачках на конях.

Спартоўка таксама дапамагла зборнай Нямеччыны выйграць камандны турнір, піша «Интерфакс».

У спаборніцтвах узялі ўдзел 46 спартоўцаў з дзевяці краін.

Міхаэль Шумахер надалей аднаўляцца пасля траўмы галавы, атрыманай падчас катання на лыжах у канцы 2013 года. 46-гадовы гоншчык правёў некалькі месяцаў у коме. Пасля таго як лекары прывялі яго ў прытомнасць, ён не паказваецца на публіцы, а сям'я імкнецца засцерагчы яго ад рэпарцёраў.

Апошнія навіны