BE RU EN

Ураган у Менску ламаў дрэвы і зрываў сцягі

  • 7.07.2015, 7:59

Над сталіцай Беларусі ўчора ўвечары пранеслася моцная навальніца са шквалістым ветрам.

Ратавальнікі МНС папярэджвалі жыхароў і гасцей горада аб небяспецы, папрасілі па магчымасці не пакідаць дамоў і трымацца ўдалечыні ад няўстойлівых канструкцый. Тым не менш, адна жанчына пацярпела ад упалага на вуліцы Нежданава дрэва. Яе давялося адвезці ў НДІ траўматалогіі.

Інфармацыі пра іншых пацярпелых няма.

Карыстальнікі сацыяльных сетак паведамляюць пра ўпалыя дрэвы і пясчаныя буры. Многія менчукі сталі сведкамі таго, як ураган зрываў металаканструкцыі з будынкаў. На праспекце Пераможцаў ахвярамі моцнага ветру сталі сцягі, развешаныя ў гонар афіцыйнага «дня незалежнасці».

Апошнія навіны