BE RU EN

«Крама» выступіць на «Дружба Festival» пад Менскам

  • 6.07.2015, 20:56

1 жніўня за 35 кіламетраў ад Менска пройдзе другі штогадовы «Дружба Festival».

У гэтым годзе, як паведамілі сайту charter97.org арганізатары, на двух сцэнах опэн-эйра выступяць гурты J-Морс, Трубяцкі, Серебряная Свадьба, Nizkiz, а таксама Крама і Drum Ecstasy.

«Дружба Festival» заявіў пра сябе ў 2014-м: на першы фэст прыехала больш за 3000 чалавек, а яго галоўным цымусам стала атмасфера, адчуць якую можна паглядзеўшы гэты відэаролік:

Дружба Festival 2014 // Официальный видеоролик from Dumka Namaze on Vimeo.

Апроч канцэртаў наведвальнікаў фэсту чакаюць: арт-кірмаш, атракцыёны для дзяцей, спартыўныя спаборніцтвы, летнія гульні, конкурсы і многае іншае.

Месцам правядзення фестывалю стане Цэнтр экалагічнага турызму «Станькава», які знаходзіцца недалёка ад Дзяржынска і акрамя фестывальнай пляцоўкі мае заасад, рэкрэацыйную зону і музейны комплекс.

Квіткі на «Дружба Festival» можна набыць на сайтах аператараў квіткоў, іх кошт на сённяшні дзень складае 280 тысяч рублёў. Пры набліжэнні фэста кошт квіткоў будзе расці.

Апошнія навіны