BE RU EN

Суд над вінаватым у трагедыі на Гая зрабілі закрытым

  • 6.07.2015, 16:06

У панядзелак, 6 ліпеня, пачаўся судовы працэс паводле рэзананснай трагедыі, якая разгулялася ў лістападзе мінулага года на сталічнай вуліцы Гая.

Нагадаем, мужчына на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў Audi-100 - у ёй загінула сямейная пара. Пазней высветлілася, што перад аварыяй кіроўца парэзаў нажом сваю жонку і дзяцей. Эдуарда Шалкевіча абследавалі ў Навінках, і цяпер яго судзяць паводле цэлага шэрагу крымінальных артыкулаў.

Клетка ў зале Менскага гарадскога суда была пустой - абвінавачанага цяпер прадаўжаюць лячыць у СІЗА. На суд прыйшла жонка вінаватага Вольга, яна прызнаная пацярпелай. Таксама прыйшлі сваякі загінулай пары - сын Аляксей і мамы Юліі і Андрэя, піша kp.by.

У пачатку пасяджэння пракурор папрасіла суд слухаць працэс у закрытым рэжыме - маўляў, будуць абвешчаныя звесткі аб стане псіхічнага здароўя абвінавачанага, а гэта з'яўляецца медычнай таямніцай. З ёй пагадзіліся жонка і бацька Эдуарда. За адкрыты працэс выступілі іншыя пацярпелыя - сын і бацькі загінулай сямейнай пары.

У выніку суддзя прыняў пастанову абвясціць працэс закрытым, і староннім уключна з журналістамі давялося пакінуць залу.

Апошнія навіны