BE RU EN

Вольга Гаварцова саступіла ў 1/8 фіналу Уімблдона

  • 6.07.2015, 15:47

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (122-е месца ў сусветным рэйтынгу) скончыла выступленне на Уімблдонскім турніры.

6 ліпеня ў матчы 1/8 фіналу Гаварцова саступіла 21-й сеянай амерыканцы Мэдысан Кэйс (21) - 6:3, 4:6, 1:6. Гэта была другая вочная сустрэча тэнісістак, у абедзвюх перамагла амерыканка, піша БелаПАН.

Нагадаем, у асноўную сетку Уімблдона Вольга Гаварцова прабілася з кваліфікацыі, а выхад у чацвёртае кола з'яўляецца яе найлепшым вынікам не толькі на Адкрытым чэмпіянаце Англіі, але і ў турнірах Вялікага шлема агулам.

Сёння матч 1/8 фіналу праводзіць і Вікторыя Азаранка (24) - яе спаборніцай будзе Белінда Бенчыч (22) са Швайцарыі.

Апошнія навіны