BE RU EN

Прэм'ер Эстоніі: пастанова грэкаў робіць сітуацыю крытычнай

  • 6.07.2015, 15:46

Пастанова грэкаў даць адмоўны адказ міжнароднай праграме дапамогі робіць сітуацыю крытычнай.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Эстоніі Таавi Рыйвас, паведамляе Delfi.ee.

З ягоных слоў, вынікі рэферэндуму істотна зніжаюць магчымасці Грэцыі па выхаду з крызісу.

"Рэформы ў Грэцыі, як і раней, непазбежныя, і пастанова адмовіцца ад міжнароднай дапамогі робіць сітуацыю крытычнай", - сказаў Рыйвас.

На ягоную думку, для развязання сітуацыі ў Грэцыі цяпер засталіся толькі дрэнныя і найгоршыя варыянты.

"Мы чакаем, што ўрад Грэцыі зразумее сітуацыю і ў найбліжэйшыя гадзіны пакажа рашучасць і дзейснасць", - падкрэсліў кіраўнік эстонскага ўрада.

Нагадаем, раней паведамлялася, што больш за 60% грэкаў прагаласавалі супраць выканання ўмоў Еўразвязу.

СМІ паведамілі, што Нямеччына і Францыя склікаюць саміт лідараў краін еўразоны на 7 ліпеня, "каб абмеркаваць фінансавы крызіс у Грэцыі".

Апошнія навіны