BE RU EN

Андрэй Лысенка: Баевікі зрываюць абмен палоннымі

  • 6.07.2015, 14:03

Масавага абмену палоннымі не адбываецца, бо цягам апошніх тыдняў тэрарысты не адказваюць на прапановы ўкраінскага боку.

Пра гэта заявіў спікер адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў пытаннях АТА Андрэй Лысенка, паведамляе gordonua.com.

"Усе старанні ўкраінскіх уладаў, вайскоўцаў і валанцёраў у абмене палоннымі марныя - праціўнік не ідзе насустрач. Масавага абмену палоннымі няма з іх віны. Украінскі бок ініцыюе гэты абмен, але цягам апошняга месяца-паўтара мы не сустракаем ніякіх дзеянняў ад нашага ворага. З розных прычын гэты бок зрывае такія абмены, хоць мы да іх гатовыя", - адзначыў Лысенка.

Баевікі прадаўжаюць абстрэлы пазіцый украінскіх вайскоўцаў. На Луганскам кірунку ўчора супрацьстаянне паміж сіламі АТА і баевікамі разгарэлася ў раёне станіцы Луганскай і Шчасця. На Данецкам кірунку баевікі вядуць агонь па Светладарску, баявыя дзеянні ідуць на ўчастку фронту ад Аўдзееўкі да Мар’інкі.

Цягам нядзелі, 5 лiпеня, з паўночы да 20.00 расейска-тэрарыстычныя войскі больш за 30 разоў абстралялі пазіцыі сіл АТА па ўсёй лініі размежавання. На Марыупальскім кірунку баевікі тройчы ўжылі ўзбраенні, забароненыя Менскімі дамоўленасцямі.

Апошнія навіны